Панас
Забей мяне, забей маіх сяброў,Бяры маё жыццё, бяры маю кроў.
Кравапійца Панас, лётай з голай сракай,
Надыйдзе час — здохнеш, як сабака.
Музыка іграе, дзеўкі пяюць
Злодзея Панаса чэрці нясуць.
Музыка іграе — здох Панас,
Новае жыццё — новы час.
Палі маю хату, бяры маю жонку,
Бі майго тату, крыж ды іконку.
Кравапійца Панас, вар’яцей, скачы,
Надыйдзе час — здохнеш уначы.
Музыка іграе, дзеўкі пяюць
Злодзея Панаса чэрці нясуць.
Музыка іграе — здох Панас,
Новае жыццё — новы час.(х3)
Новае жыццё — новы час.