Текст песни «Цмок ды арол» — Ляпис Трубецкой

Текст песни «Цмок ды арол» из альбома 2013 года «Грай» Ляписа Трубецкого.


Цмок ды арол

Цмок Ды Арол:
Зноў святкаваў Івана Купала
Каля Беларускага вакзала
Вялікая Грузінская, Бутырскі вал
Папараці кветку ўначы шукаў
Дзе мая мама, дзе мая Зеля?
Быў Базыль, а стаў Ямелем.
Блукаю па свеце, як сабака блахасты,
А ў Менску чакае хворы тата.
Белыя воблакi, чорны анёл!
Старыя ворагi — цмок ды арол!
Раззлаваў хам шклоўскага пана
Радзіўся беларусам — стаў цыганам.
Каціся па свеце на бусліку-ровары
Вясёлая батлейка, кажы містэрыю.
Дзе мой Паўлiк? Дзе мая Вольга?
Гуляй, музыка, вандроўную польку!
Стаптаў боцiкi, знасiў адзёжу
Вяртайся на Радзiму, злодзей Сярожа!
Белыя воблакi, чорны анёл!
Старыя ворагi — цмок ды арол!
Белыя воблакi, чорны анёл!
Старыя ворагi — цмок ды арол!